Гуканне вясны ў Вязынцы
Студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы зноў запрашаюць пагукаць вясну ў Вязынку! Свята адбудзецца 24 сакавіка 2018 года, пачатак у 13.00.
У праграме веснавыя песні і карагоды, гульні для моладзі і дзяцей, традыцыйная музыка і танцы, майстар-класы, кірмаш.
Гукаюць вясну ў Вязынцы ў гэтым годзе спеўныя гурты “Горынь”, “Мярэжа”, “Рутвіца”, а таксама музыкі Д. Сухі, Д. Зуева, В. Янчы, Я. Барышнікаў, В. Фёдарава, С. Чубрык, К. Радзівілава, клуб традыцыйнага танца “SITA” і грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.
Падрабязней у сацыяльных сетках:
https://www.facebook.com/events/788863987988217/