Гукавая мапа мультымедыйнага праекта „Дыялекты” працягвае пашырацца
На гукавой мапе мультымедыйнага праекта Дыялекты з’явілася падборка гаворак карэнных берасцейцаў. Цяпер там можна пачуць аўтэнтычныя гаворкі з берасцейскіх раёнаў Рэчыца, Вулька-Падгародская, Пугачова, Вычулкі, Гузні, Гершоны.
Пра каштоўнасць аўтэнтычных гаворак кажа суаўтар праекта „Дыялекты”, журналістка Іна Хоміч:
– Я ўпэўнена, у той жа Еўропе ёсць асэнсаванне каштоўнасці дыялектаў. Таму што не раз ужо з гэтым сутыкалася і нават на прыкладзе таго ж Падляшша, калі там можна пачытаць часопіс на падляшскім дыялекце. Але гукавыя мапы, гукавыя зборнікі – гэта зусім іншае. Я лічу, гэта перспектыўна.
Галасы носьбітаў аўтэнтычных говорак цяперашняга Берасця ўдалося сабраць дзякуючы гісторыку Антосю Дацкевічу. Таксама аўтары праекта „Дыялекты” нагадваюць, што запісаны гук аўтэнтычный гаворкі даслаць да іх можа кожны жадаючы, але з выкананням пэўных патрабаванняў. Пасля гэтага гаворка з вашай мясцовасці неўзабаве з’явіцца на гукавой мапе праекта.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце