Гукі віяланчэлі ў Мастацкай галерэі
Полацак незаўважна робіцца музычным цэнтрам краіны. Гэтаму спрыяюць дзве музычныя дзіцячыя школы (у Полацку і Наваполацку) і Наваполацкі музычны каледж. А перадусім шыкоўная канцэртная зала Сафійскага сабора, выступіць у якой маюць за гонар самыя славутыя міжнародныя “зоркі”. На Полацкай зямлі адбываюцца розныя музычныя фестывалі: ад рок-музыкі, напрыклад, “Рок-кола”, да класікі – “Званы Сафіі”. А ў Наваполацку праходзіць нават дзіцячы музычны фестываль “Халі-Хало”. Ад нядаўняга часу пачала ладзіць канцэрты і Полацкая мастацкая галерэя. 23 красавіка тут гралі навучэнцы Наваполацкага музычнага каледжа, класы выкладчыкаў Вольгі Яраш (фартэпіяна) і Людмілы Бязмен (віяланчэль).
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік