Гурт AKUTE ладзіць гастролі ў падтрымку сінгла



Беларускамоўны магілёўскі гурт AKUTE гастралюе па Беларусі і Расеі ў падтрымку новага сінгла.

Першыя два канцэрты ўжо адбыліся 8 і 9 сакавіка ў Менску і Берасці, а напрыканцы месяца музыкі заспяваюць у Гомелі, Віцебску ды родным Магілёве.

Кажа лідар калектыва Раман Жыгараў:

– Мы самі сабе ставім задачу аб’ехаць усе гарады, у тым ліку і малыя. З Гародняй пакуль не склалася, але спадзяемся, што ў будучыні складзецца.  

Станіслаў Мытнік:

– Гэта тур у падтрымку новага сінгла, які называецца „Усе песні спетыя”. Праграма складаецца з усіх спетых і не спетых песень з іншых альбомаў.

Пасля беларускай часткі гастроляў AKUTE накіруецца ў Расею – Санкт-Пецярбург і Маскву. На берасцейскім жа канцэрце, які праходзіў у паб-клубе COYOTE, прысутнічала каля 50 чалавек.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце