Гурт AKUTE выпусціў сваю версію песні „Муры”



Гурт AKUTE выпусціў сваю версію песні „Муры”. Музыкі кажуць, што гэта спантанны кавер на вядомую песню.

Трэк даступны для праслухоўвання на  YouTube, а таксама з’явіцца ў Інстаграм-акаўнце гурта.

«Разбуры турмы муры» – пратэсная песня, якая пазней стала гімнам «Салідарнасці» ў Польшчы. Таксама стала сімвалам пратэсту ў Беларусі. Песня пазычала мелодыю ў «L’Estaca», тэкст жа напісаны Яцкам Качмарскім.

У беларускім варыянце гучыць у перакладзе Андрэя Хадановіча.

Беларускае Радыё Рацыя