Гурт “Atesta” далучыўся да анлайн-марафону салідарнасці з палітвязнямі



Гурт “Atesta” далучыўся да анлайн-марафону салідарнасці з палітвязнямі “Нам не ўсё адно”. Музыкі падчас вялікага 12-гаддзінага эфіру выступілі на радыё “Ўнэт” і заклікалі падтрымліваць тых, хто за кратамі.

Чаму для калектыву было важна не застацца ў баку, распавяла вакалістка бэнду Уля Паўловіч:

Гэта проста частка маёй гісторыі, гэта частка майго жыцця. Ёсць знаёмыя, якія пад гэта трапілі. Сумна неяк, учора, здаецца, ты з імі там размаўляў, былі нейкія пытанні. А ўвечары пішаш “слухай, а вось гэта, што за песенька”. “Давай я табе заўтра скажу, бо спаць іду”. І нешта заўтра ён не адказвае, і паслязаўтра , а паслязаўтра ты ўжо чытаеш у навінах, чаму ён не адказвае і хто апошні заходзіў усеткі з яго тэлефона.

Збор сродкаў для палітвязняў працягваецца праз спасылку https://salidarnasc.com/ да 23:59 нядзелі, 30-га ліпеня.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя