Гурт „Бартосікі” выступіць у Беластоку
13 гадоў таму
Сямейны гурт барда і пісьменніка Зміцера Бартосіка ўзнік у гарачым 2020-годзе ў Менску.
Выступалі з дваровымі канцэртамі ў выбарчы перыяд, ужо паўтара года сям’я жыве ў Варшавае, а сёння „Бартосікі” выступяць у Беластоку. Запрашае Зміцер Бартосік:
– Мы будзем з вамі смяяцца, плакаць і спяваць. Смяяцца мы будзем з тых анекдотаў, з показак з майго жыцця, якія я вам раскажу. Спадзяюся, што сумна не будзе. Ну і будзем спяваць. Спяваць сучасныя песні і песні старыя, класіку ў перакладзе Рыгора Барадуліна. Будзем слухаць песні маёй дачкі Юстыны. Запрашаю ўсіх.
Гурт „Бартосікі” выступіць у беластоцкім хабе „Новая зямля” 17.11 (вуліца Вышынскага 6А). Пачатак а 19:00 гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя