Гурт Belarusian Truestory далучыўся да варшаўскай імпрэзы ў гонар беларускіх ваяроў



Гурт Belarusian Truestory, у складзе якога раней граў загінулы ў баях пад Лісічанкам “каліновец” Васіль “Атам” Грудовік, далучыўся да варшаўскай імпрэзы ў гонар беларускіх ваяроў.

“Мы заўсёды падтрымліваем такія падзеі”, – зазначаюць удзельнікі калектыву Юлія і Павел:

– Гэтыя выступы для нас не скажу, што складаныя, гэта як прадаўжэнне таго шляху, які выбраў Вася. Ён выбраў пайсці на вайну, каб ваяваць побач з украінцамі, абараняць Украіну. А мы ўсё, што можам зрабіць з гэтага боку, – гэта падтрымаць полк Каліноўскага. І гэта мы робім з задавальненнем.

–  Юля вось заўсёды раве. Калі трэба пра Васю сказаць нейкую прамову, яна заўсёды вельмі эмацыйна рэагуе на гэта.

У гонар загінулага байца і паплечніка па сцэне калектыў напісаў песню “Вася”. Яе музыкі таксама выканалі на імпрэзе.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя