Гурт „Бі-2” напісаў песню пра расейска-ўкраінскую вайну
Легендарныя расейскія рокеры беларускага паходжання „Бі-2” запісалі кліп на сваю новую песню „Забралі ў армію” з апошняга альбома # 16плюс.
На думку прыхільнікаў калектыва, у кампазіцыі апісваецца вайна паміж некалі брацкімі народамі Украінай і Расеяй. Напрыклад, у песні ёсць радкі „я, признаться, не думал, что может быть так, Кто вчера был мне другом, сегодня мой враг” и „Нам победу нам слабым бросают как кость”.
Асаблівай увагі заслугоўвае кліп на песню. У ім музыканты з’яўляюцца на белым фоне ў ідэальна белых касцюмах. І ўжо пасля другога куплета белае пакрываецца чырвоным, нібы крывёй. Музыкі спрабуюць пазбегнуць гэтай „крыві”, аднак калі адступаць ужо няма куды, іх касцюмы становяцца цалкам чырвонымі.
„Глядзіце, каментуйце, дзяліцеся ўражаннямі і абмяркоўвайце відэа з сябрамі. І хай яны, гэта значыць сябры, заўсёды імі і застаюцца!” – гаворыцца ў апісанні пад відэа.
Фанаты „Бі-2″ падзякавалі ім за такую праяву сваёй пазіцыі, аднак зараз асцерагаюцца, што гурт чакае той жа лёс, што і Андрэя Макарэвіча, Дзіяну Арбеніну, Юрыя Шаўчука ды іншых, хто падтрымаў Украіну.
[youtube id=”hdh_TeuTXgU”]