Гурт „:B:N:” вяртаецца да актыўнай музычнай дзейнасці
Бярозаўскі гурт „:B:N:” вяртаецца да актыўнай музычнай дзейнасці. У жніўні артысты далі першы пасля перапынку ў 2 гады электрычны канцэрт. Днямі ж калектыў выступіў на фэсце „Грай”.
З якімі эмоцыямі музыкі сыходзілі са сцэны імпрэзы, распавялі артысты калектыву, Алесь і Вікторыя Лютыч:
– Менавіта я сыходзіў з эмоцыямі такімі, што хачу яшчэ. Пяць песень, ну што гэта такое, гэта нейкая „дразнілаўка”. Нават не далі „Канюшню” зайграць. Прыйшло шмат людзей на іншыя гурты, хто ўвогуле нас яшчэ не чуў. Атрымалася такая „салянка”. Я думаў, што будзе менш людзей пад сцэнай на першы гурт. Нармальна сабралася, усё класна, кайфова.
– Вельмі добра бачыць шмат знаёмых твараў і ўся гэта атмасфера тут, супер канешне. Мы калі гралі сольны канцэрт, то не было таго, бо гэта быў наш канцэрт, а тут вельмі добра.
Нагадаем, фэст „Грай” адбыўся ў Варшаве ўжо ў другі раз. Імпрэза прайшла пры аншлагу.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя