Гурт BRUTTO сабраў Палац спорту ў Менску



21 красавіка музычны гурт Сяргея Міхалка BRUTTO прэзентаваў у сталічным Палацы спорту альбом „Рокі”, які выйшаў яшчэ ў траўні 2017 года. Гэта трэцяя студыйная пласцінка, выпушчаная да трохгоддзя гурта.

[Not a valid template]

На канцэртную прэзентацыю ў Менску прыехалі фанаты не толькі з усёй Беларусі, але таксама з Расеі і Украіны. Вельмі шмат людзей прыходзіла сем’ямі з маленькімі дзецьмі. Шмат фанатаў намалявала на тварах лагатып гурта. 

На канцэрце таксама прысутнічала жонка Сяргея Міхалка Святлана Зелянкоўская з сынам Макарам (на фота справа), а таксама дзеці астатніх удзельнікаў гурта. 

Еўрарадыё