Гурт „Дай Дарогу!” выступіць у Кракаве 25 жніўня



„Дай Дарогу!” – беларускі панк-рок гурт, заснаваны ў 1998 годзе ў Берасці.

На гэты момант гурт выпусціў шэсць студыйных альбомаў, набыў папулярнасць у Беларусі, Расеі і Украіне, дзе атрымаў мноства ўзнагарод  і быў пераможцам ці хэдлайнерам шматлікіх рок-фестываляў.

Вострыя грамадска-палітычныя тэмы, а таксама прэзентацыя новага сінгла. Чакаем беларускіх, польскіх і ўкраінскіх слухачоў на канцэрце „Дай Дарогу” у Кракаве, які адбудзецца 25/08 у клубе Gwarek (Reymonta 17).

Дзверы адчыняцца ў 18:30.

Пачатак а 20:00.

Квіткі на канцэрт Дай Дарогу.