Гурт “Дзецюкі” рыхтуе сюрпрызы да “Партызан-року”



Бесплатная візавая падтрымка, аўтобусны тур з Менску і Гародні – гэта толькі невялічкая частка таго, што чакае ахвотных паехаць у Варшаву на фэст “Партызан-рок”.

Гарадзенскі гурт “Дзецюкі” таксама падрыхтаваў для сваіх аматараў, якія збіраюцца на іх выступ,  некалькі дэбютаў.

dsc02581

Распавядае вакаліст гурта Алесь Дзянісаў:

– Рыхтуем асобную праграму, канешне, аснова яе будзе складацца з песень з першага і другога альбомаў. Але ў сувязі з тым, што мы будзем граць яшчэ разам з Hańbа у праекце «Ганьбукі», то мусілі моцна скараціць праграму, менавіта «дзедюкоўскую». Але між тым знайшлося месца і для дзвух новых песень. Па-першае, мы заспяваем песню на словы Уладзіміра Караткевіча «Надпіс на камяні». А другое, гэта тое, што калі ў нас не атрымалася на «Басовішчы» заспяваць «Радыёактыўны снег», які мы адмыслова рыхтавалі для «Басовішча», то вырашалі ўсё ж такі гэтую песню спрэзентаваць.

Песня “Радыёактыўны снег” з’явілася на свет 20 гадоў таму, яна была візітоўкай гарадзенскага гурта “Кальян”, у якім некалі спяваў Алесь Дзянісаў.

На фэсце “Партызан-рок” 5 лістапада ў Варшаве выступяць Brutto & Lyapis, „Дзецюкі”, Hańbа, „Крамбамбуля”.

Беларускае Радыё Рацыя