Гурт „Дзецюкі“ зняў кліп пра „Лясных братоў”



Гарадзенскі гурт „Дзецюкі“ на беларуска-літоўскім памежжы зняў кліп пра антыбальшавіцкае і антынацыскае змаганне. Ролю партызанаў у кліпе на песню “Лясныя браты” з альбома “Гарадзенскі гармідар” выканалі самі музыкі.

Кажа вакаліст гурта Алесь Дзянісаў:

– Стварылі зборны вобраз тых людзей, якія змагаліся тут, на Гарадзеншчыне, і не толькі на Гарадзеншчыне – а на пагранічных землях, супраць камуністаў пасля вайны. Таксама падчас вайны яны змагаліся супраць кумуністаў і супраць нацыстаў. Гэта і польская АК, гэта і беларускія партызаны, якія стаялі на нацыянальных падмурках, і, канешне ж, «лясныя браты». Усе яны ў нейкай ступені былі аднолькавых поглядаў, у тым сэнсе, што яны змагаліся за незалежнасць менавіта сваіх земляў, яны бачылі праблему і ў камунізме, і ў нацызме.

Паводле музыкаў, кліп з’явіцца ў адкрытым доступе. Яго рэжысёрам выступіў Антон Цялежнікаў, вядомы сваімі дакументальнымі стужкамі “Беларускі супраціў” ды “Праклятыя і забытыя”.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.by