Гурт J:MOPC выступіў у Беластоку
Беларускі гурт J:MOPC зладзіў у Беластоку акустычны канцэрт пад адкрытым небам.

Выступ адбыўся ў дворыку Музею скульптуры Альфонса Карнага. Музыкі прымеркавалі яго да Дня маці, які адзначаецца ў Польшчы 26-га траўня. Кажа лідар гурта Уладзімір Пугач:
– Я люблю, калі ў нас змяняюцца фарматы, калі мы граем такія вялікія, гучныя канцэрты, а пасля такія павольныя, спакойныя, ціхія, як сёння. Я пажартаваў напачатку, што такі першы канцэрт у гэтым годзе. Вельмі прыемна, вельмі прыемная публіка. Мне спадабалася, што большасць з тых, хто прыйшоў, не былі на нашых мінулых канцэртах у Беластоку.





Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя
