Гурт Misha Kapa пакарыў гарадзенцаў
Гурт з нямецкага Брэмена выступіў ў гарадзенскай “Несцерцы” і сабраў з паўсотні гледачоў. Дуэт ваканаў тры дзясяткі песень. Гучалі песні па-ангельску і па-французку, аднак большасць твораў – гэта былі каверы па-расейску на вядомыя шлягеры розных гадоў. Музыкі гурта выконваюць свае песьні пад акардэон і бубны і ім вельмі спадабаўся выступ ў Гародні.
Распавядае вакаліст гурта Уладзіслаў Мамедаў:
– Выступаем у асноўным у Германіі. Выязджаем у Расею, Беларусь. Мы існуем ужо каля трох гадоў, і апошні год наведваем розныя фестывалі і канцэрты. Выступалі ў Іспаніі, Марока, Францыі. У Гародні мы ўжо другі раз. Публіка нас сустракае вельмі цёпла. Першыя канцэрты, праўда, былі ў гаражах. Але зараз нас ужо ведаюць. З вялікім пазітывам ад’язджаем. Вельмі спадабалася.
Пасля канцэрту ў Гародні музыкі выступяць ў Менску 5 сакавіка, а таксама плануюць тур па розных гарадах Расеі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня