Гурт “Navi” выступіў у Гародні



Гурт “Navi” выступіў перад удзельнікамі гарадзенскіх курсаў „Мова Нанова”. Некалькі дзясяткаў гарадзенцаў, што прыйшлі вучыцца валоданню беларускай мовай,  змаглі паслухаць песні гурта.

Nm17

Для многіх прысутных знаёмства з творчасцю гурта стала прыемнай нечаканасцю. Пра сваю праграму Арцём і Ксюша з “Navi” распавялі слухачам Беларускага Радыё Рацыя:

Арцём: Не так даўно – ў сярэдзіне снежня – мы выпусцілі беларускамоўны акустычны альбом, ён быў вельмі спантанны. Песні з яго мы і выканалі тут. Песні пра каханне, пра ўсё светлае і чыстае, што ёсць на зямлі.

Ксюша: Мы з гэтай праграмай упершыню ў Гародні. І вырашылі падтрымаць праект “Мова Нанова”. І гэта не ў першыню. Было вельмі прыемна тут выступаць. І гэта вельмі класна, што мы зараз маем такі вялізны беларускамоўны матэрыял, і вельмі прыемна, што мы можам яго нарэшце ўсім паказаць.

Папярэдні выступ гурта ў Гародні быў больш за паўгода таму, аднак з-за таго, што амаль адсутнічала рэклама, на канцэрт прыйшла невялікая колькасць гарадзенцаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня