Гурт Naviband апынуўся пад негалоснай забаронай
У навучальных установах Беларусі забараняюць спяваць на святах і конкурсах песні гурта Naviband. Пра гэта музыканты самі паінфармавалі ў сваім акаўнце ў сетцы Instagram, спаслаўшыся на шматлікія паведамленні сваіх прыхільнікаў.
Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка пры гэтым падкрэслілі, што забарона сведчыць пра тое, што яны абралі правільную грамадзянскую пазіцыю. “Забароны ў культуры толькі мацуюць культуру”, – лічаць артысты.
Naviband прадстаўляў Беларусь на конкурсе “Еўрабачанне – 2017” з песняй “Гісторыя майго жыцця”, які прайшоў у Кіеве. Разам з гуртом TonqiXod гурт Naviband былі пераможцамі конкурснай часткі фестывалю “Басовішча-2015”, а пазней Ксенія і Арцём былі сярод хэдлайнераў гэтага фестывалю. Былі пастаяннымі гасцямі “Бардаўскай восені” у Бельску-Падляшскім.
Беларускае Радыё Рацыя