Гурт NIZKIZ выправіўся ў вялікі еўрапейскі тур
5 чэрвеня гурт NIZKIZ грае канцэрт у Кракаве. Месца: клуб Zaścianek, ul. Rostafińskiego 4, Кракаў.
Частка прыбытку ад канцэрта будзе накіравана ў адзін з дабрачынных фондаў у дапамогу Украіне.
Пачатак канцэрта ў 20.00.
6 чэрвеня – Вроцлаў. Месца: Stary Klasztor, ul. Purkyniego 1, Уроцлаў. Пачатак канцэрта ў 19.00.
7 чэрвеня – Познань. Месца: U Bazyla, ul. Norwida 18a, Познань. Пачатак канцэрта ў 19.30.
8 чэрвеня – Гданьск. Месца: Drizzly Grizzly, Ul. Elektryków 1, Гданьск. Пачатак канцэрта ў 20.00.
9 чэрвеня – Варшава. Месца: Niebo, ul. Nowy Świat 21, Варшава. Пачатак канцэрта 20.00.
10 чэрвеня – Вільня. Месца: прастора KABLYS + KULTŪRA, Aguonų g. 21, Вільня. Пачатак канцэрта ў 20.00.
11 чэрвеня – Талін. Месца: CatHouse, Tartu mnt. 17, Талін. Пачатак канцэрта ў 20.00.
12 чэрвеня – Рыга. Месца: Melnā Piektdiena, Brīvības gatve 193c, Рыга. Пачатак канцэрта ў 20.00.
Квіткі можна набыць па спасылцы.
Nizkiz — адзін з самых папулярных рок-гуртоў Беларусі. Ён з зайздроснай лёгкасцю і рэгулярнасцю прыцягвае шматтысячную аўдыторыю. Пераломным момантам удзельнікі гурта лічаць перамогу ў конкурсе маладых выканаўцаў Rock Smen у 2012 годзе. У 2020 годзе падчас акцый пратэсту ў Беларусі гурт апублікаваў песню пратэсту пад назвай „Правілы”.