Гурт NZ-Harodnia павіншаваў з Днём святога Валянціна



У гарадзенскай абласной філіі Саюзу Беларускіх пісьменьнікаў год таму быў створаны музычны гурт „NZ-Harodnia”. Адмыслова да дня святога Валянціна літаратурна-музычны гурт падрыхтаваў віншаванне ўсім закаханым. І падараваў сваю песню „Зорны віхор”: аптымістычны твор, які ўсяляе ў душу кожнага слухача прагу волі і сапраўднага кахання.

Песня „Зорны віхор” пачыналася з верша Сяргея Чыгрына, удзельнікі гурта стварылі на яго музыку і дапісалі тэкст для кампазіцыі.

У складзе гурта NZ-Harodnia” граюць і спяваюць Валянцін Дубатоўка, Віктар Сазонаў, Янка Трацяк і Уладзімір Хільмановіч.

Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя