Гурт Pomidor/OFF прысвяціў песню змагарам за свабоду



Беларускі гурт Pomidor/OFF 20 лістапада апублікаваў песню „Я Выхажу”, прысвечаную Раману Бандарэнку, а таксама ўсім арыштаваным, катаваным, забітым грамадзянам Беларусі падчас падзеяў 2020 году, за апошнія 26 год і за часы савецкай улады. Глядзіце lyric video да песні.

„Я Выхажу” ці „Выходзім” — гэта апошнія словы мастака Рамана Бандарэнкі ў дваравым тэлеграм-чаце ўвечары 11 лістапада 2020 году. Збіты невядомымі ў двары, які за апошнія 100 дзён стаў вядомым як „Плошча Пераменаў”, і адвезены ў Цэнтральны РАУС Менска, Раман памёр амаль праз суткі ў шпіталі, не прыходзячы ў прытомнасць ад цяжкіх траўмаў галавы.