Гурт „Сундук” адначае ўласнае 5-годдзе
Гурт “Сундук” рыхтуецца адсвяткаваць уласнае 5-годдзе. Дзея пройдзе на сцэне Купалаўскага тэатру ў Менску, дзе служыць стваральніца калектыву, акторка Ганна Хітрык.
– Нам спаўняецца 5 гадоў і мы робім канцэрт у сваім любімым тэатры з яго магчымасцямі сцэны. Шмат чаго задумалі. Магчыма будзе прэзентацыя новага кліпа, я тут начам не сплю. Будзе прэзентацыя новай песні. Шмат-шмат-шмат розных сюрпрызаў. Калі я пра ўсё раскажу, то будзе не цікава. Усё што было магчыма, па-мойму, я прыдумала на гэтым канцэрце паказаць.
Наступны альбом “Сундука” Ганна Хітрык плануе зрабіць цалкам беларускамоўным. Палова матэрыялу ўжо цалкам гатовая. На другую палову патрэбныя дадатковыя сродкі. А канцэрт з новай праграмай “Пятае нараджэнне” адбудзецца ў бліжэйшую суботу, 3 кастрычніка, у тэатры імя Янкі Купалы ў Менску. Пачатак а сёмай вечара.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.org
