Гурт Trava: Гэтая песня адгукнулася

Беларускі гурт Trava прэзентаваў кліп на дэбютную песню „Чорная ночка”. “Мы знялі відэа на першы ж наш сінгл не з-за нашага рашэння, а з-за наяўнасці адпаведнай прапановы”, – кажуць удзельнікі калектыву Trava Стася і Ігар.
— Быў сябра, што прапанаваў зрабіць нам відэа, і без ягонай прапановы не было б гэтага відэа. Мы б не рабілі, або рабілі б штось зусім просценькае.
— Мне падаецца ўсё адбываецца натуральна: зрабілася песня, гэтая песня адгукнулася, у тым ліку і таму, хто захацеў зрабіць відэа на гэтую песню. Мы пагадзіліся, зрабілі нейкія творчыя намаганні, як гэта магло быць, знайшлі прыгожыя месцы, пыталі сяброў, дзе гэта магло быць, і ўсё так складвалася, і вось паўстала відэа, і відэа адгукаецца людзям.
Убачыць кліп цяпер можна на YouTube-канале гурта.
Бэнд Trava быў створаны летась у Вільні. Цяпер гурт базуецца ў Варшаве.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя
