Гурт Volski дасць вялікі электрычны канцэрт у гонар 105-годдзя БНР



Імпрэза адбудзецца 24 сакавіка ў Вільні. Гасцей чакаюць 2 аддзяленні, якія ўключаюць і ўнікальныя песні з праектаў „Мроя”, N.R.M., Zet.

Чаму выступ адбудзецца менавіта ў Вільні, распавёў Лявон Вольскі:

Неяк так зоркі склаліся, што ў Вільні 24 сакавіка быў вольны наш улюбёны клуб “Лофт”, з якога пачалося наша трыўмфальнае шэсце з канцэртамі ў літоўскай сталіцы. Мы пачалі гэтую практыку з 2012 года, калі гралі забароненыя ў Менску прэзентацыі альбому “Драбадзі-драбада” “Крамбамбулі”. Мы перанеслі гэта ў Вільню. І мы зайгралі тры вечаровыя канцэрты. Усе тры прайшлі з  аншлагамі. Роўна 11 гадоў таму. І вось цяпер чаму б не адзначыць Дзень Волі менавіта ў тым самым “Лофце” прыкладна тым самым складам, што тады граў у “Крамбамбулі”.

Канцэрт гурта Volski адбудзецца ў клубе Loftas (Švitrigailos g.29). Імпрэзу падтрымае беларускі саксафаніст Павел Аракелян.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя