Гурт «Vuraj» даў першы канцэрт у Берасці
Гурт «Vuraj» якому сёлета спаўняецца пяць год, завітаў з першым канцэртам у Берасце.
На пляцоўцы культурнага цэнтра «Грунтоўня» калектыў прэзентаваў свой новы міні-альбом, створаны на базе фальклору з Палесся. Кажа Сяржук Доўгушаў, саліст:
— Яно неяк прыплялося да нас, гэтае слова, і бывае блытаюць са словам Вырай, але я кажу, што мы актыўна папулярызуем і спяваем на нашых беларускіх мікра-мовах: палескіх мікра-мовах. І, напрыклад, назва нашага альбому «Шэсць загадок», а не «загадак». І таму «вырай» — гэта беларускае вымаўленне, а «вурай» — палескае. Вось так пайшло, а розных сэнсаў — шмат.…
Матэрыял для песняў, гурт «Vuraj» збірае з розных куткоў Беларусі ў выглядзе фальклору. За час існавання калектыву, ягоны склад пашырыўся, але жанры засталіся нязменнымі, гэта: фольк, этна, фольк-рок.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце.
Фота: Вконтакте Грунтоўня