Гурт Vuraj прэзентуе альбом „Lito”



1 лістапада ў культурніцкай прасторы ОК16 адбудзецца канцэрт-прэзентацыя новага альбома фолк-гурта Vuraj „Lito”, на які ўсім светам збіралі на краўдфандынгавай платформе ulej.by, паставіўшы рэкорд сярод музычных праектаў.

У аснову дыску ляглі народныя песні беларускага Палесся, якія музыкі збіралі ў экспедыцыях ды этнаграфічных архівах.

Vuraj спрабуе ператварыць канцэрт у сапраўднае палескае свята. На сцэну разам з музыкамі выйдуць – мужчынскі гурт РАДА (Менск) і аўтэнтычны палескі каллектыў „Вытокі”.

Пасля канцэрту адбудзецца аўтограф-сессія і раздача бонусаў спонсарам, якія падтрымалі праэкт.

Квіткі: afisha.bycard.by

Пачатак а 19.00

Месца: вул. Кастрычніцкая, 16, хаб ОК16

Беларускае Радыё Рацыя