Гурт Zero-85 прэзентуе свой першы і апошні альбом
Гурт Zero-85 з Беластоку, сталы ўдзельнік фестывалю “Басовішча” з пачатку нулявых гадоў, рыхтуецца да прэзентацыі свайго першага альбома.
Разам з тым, канцэрт стане апошнім. Сітуацыю патлумачыў лідар гурта Юрка Асеннік:
– Быў такі час, такія патрэбы і такое жыццё. Але мне гэтыя песні надалей спяваць проста не цікава. Таго чалавека ўжо няма , які пісаў гэтыя тэксты, – я кажу пра сябе. І таксама не вельмі цікава мне спяваць зараз іншыя тэксты, таму што я амаль не слухаю цяжкую музыку. Я слухаю прыроду.
Прэзентацыя першага і апошняга альбома Zero-85 пройдзе 14 студзеня ў Беластоку ў клубе FAMA.
Стас Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя