Happy Free Year! Першы дзень 2021 з J: Морс



Без варыянтаў, будзе лепш і лепшае. У першы дзень 2021 года гурт J: МОРС запрашае ўсіх прыхільнікаў на святочны онлайн-канцэрт. У асаблівай атмасферы прагучыць адмысловая праграма, а гледачоў чакаюць сюрпрызы, падарункі і абавязкова – зарад цяпла на бліжэйшыя 365.

Падрыхтоўка да гэтай сустрэчы ішла больш за месяц, і ніякія падзеі, няхай і тыя, якія крыху сапсавалі настрой, не паўплываюць на планы навагодняга канцэрта.

Таму гурт запрашае сустрэцца 1 студзеня а 16:00.