“Хлусня і шчырасць у літаратуры”
У сталічнай кнігарні “ЛогвінаЎ” беларускія літаратары абмеркавалі са сваім нямецкім калегам Маціясам Гёрыцам тэму “Хлусня і шчырасць у літаратуры”.
Распавядае Альгерд Бахарэвіч:
– Нават, калі мы абіраем беларускую мову для сябе, то мы не можам быць цалкам вольнымі ад палітычных, грамадскіх, гістарычных, кантэкстаў. Мы не можам проста ўзяць і штосьці на ёй сказаць. Яна заўжды будзе гучаць з нейкім падтэкстам, абазначаць нашу пазіцыю. Напрыклад, я ад гэтага даўно ўжо стаміўся. Мне б хацелася, каб беларуская мова існавала сама па сабе, каб яна магла проста гучаць ні на што не намякаючы, але ад гэтага мы далёкія.
На вечарыне Альгерд Бахарэвіч прэзентаваў апошні раман Маціяса Гёрыца “Паркер” і паабяцаў, што неўзабаве гэты твор трапіць да беларускага чытача ў перакладзе.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск