І Міжнародны фестываль светавога шоу ў Вільні



Першы міжнародны фестываль светавога шоу прайшоў у Вільні ў межах святкавання Дня нараджэння горада.

З 25 па 27 студзеня жыхары і госці Вільні змаглі пабачыць 22 светлавыя інсталяцыі мастакоў з 8 краін свету. Яны асвятлялі горад, раскрывалі яго выдатную архітэктуру. Інсталяцыі месціліся на розных плошчах старога горада і ў архітэктурных будынках.

Мяркуецца, што з гэтага часу дзень нараджэння Вільні штогод будзе адкрываць фестываль святла, каб свята стала нашмат ярчэй.

Нагадаем, дзень нараджэння сталіцы Літвы адзначаецца 25 студзеня. У гэты дзень у 1323 годзе быў напісаны ліст Вялікага князя Літоўскага Гедыміна, у якім упершыню была запісана назва горада.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі