Ідзе запіс на курсы “Спеўнага сходу”
“Спеўны сход” запрашае на двухмесячныя бясплатныя курсы. На працягу сямі заняткаў вы зможаце пазнаёміцца з традыцыйнай песняй, знайсці свой голас і па сканчэнні праспяваць некалькі песень. Вядучая курсаў – Вікторыя Міхно, спявачка гурта GUDA, дырэктар Школы традыцыйнага мастацтва і кіраўнік яе вакальнага аддзялення.
Курсы пачнуцца 13 лютага і будуць праходзіць па панядзелках у цэнтры Менска. Напрыканцы курсаў удзельнікаў чакае іспыт. Пачатак заняткаў а 19.00, працягласць – 2 гадзіны.
Калі жадаеце патрапіць на двухмесячныя бясплатныя курсы ад “Спеўнага сходу”, запоўніце, калі ласка, гэтую форму. Апошні дзень прыёма заявак – 10 лютага. Колькасць месцаў абмежаваная.
Беларускае Радыё Рацыя
