Ігар Бабкоў атрымаў літаратурную ўзнагароду краін Вышаградскай групы



Прыйшла добрая навіна з Браціславы. Там стала вядома, што раман Ігара Бабкова “Хвілінка. Тры гісторыі” атрымала славацкую літаратурную прэмію „за лепшы усходнееўрапейскі раман”, якую прысуджае Вышаградская група. Сёлета гэтая кніга была ўзнагароджана літаратурнай прэміяй імя Ежы Гедройца. Як паведаміў сам аўтар, ўжо напісана другая частака гэтага рамана.

– Першая кніга выйшла ў выдавецтве “Логвінаў” летась, і яна называецца “Хвілінка. Тры гісторыі”. Другая кніга выйдзе на пачатку наступнага года, яна так і будзе называцца “Хвілінка. Другая кніга”.

Узнагароджанне адбудзецца 3 снежня ва ўніверсітэце Яна Каменскага ў Браціславе. Магчыма да гэтага моманту паспее выйсці першы пераклад „Хвілінкі” – на славацкую мову.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя

Фота budzma.by