Ігар Банцар: Канцэрт андэграўнднай музыкі ў Гародні амаль немагчымы



Кіраўнік гарадзенскага рок-клубу Ігар Банцар лічыць, што арганізаваць канцэрт незалежнай музыкі ў Гародні амаль немагчыма. “Зараз няма ніякай лібералізацыі, пра якую пішуць у незалежных СМІ”, – канстатуе грамадскі актывіст.

– З уладамі ты ніяк не дамовішся, таму што ёсць акрэсленая ідэалагічная платформа, якой яны прытрымліваюцца. Ёсць ідэалагічна правільныя гурты, якія яны прасоўваюць і падтрымліваюць. Што тычыцца андэграўнду, то сітуацыя ў прынцыпе заўжды была непрыемная. Зараз да гэтых ідэалагічных і палітычных момантаў далучыўся яшчэ і эканамічны фактар. Таму некаторыя гурты граюць нават не за грошы, а толькі для таго, каб граць.

Ігар Банцар сам з’яўляецца музыкам і вакалістам гарадзенскага гурту Mister X, які паехаў у вялікі тур па Еўропе. Гурт Ігара Банцара не можа ўжо некалькі год выступіць у Гародні, і таму адзіным выйсцем для гарадзенскіх музыкаў з’яўляюцца выступы ў Польшчы ды іншых краінах.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня