Ігар Мельнікаў прэзентаваў новы экскурсійны маршрут
На прэзентацыі новага экскурсійнага маршрута па Менску “Залатая Горка – Вайсковыя могілкі” сярод іншых тэм гаворка ішла пра інтрыгі польскіх і савецкіх спецслужбаў у міжваенны перыяд.
Пра яскравую постаць у гэтым супрацьстаянні – намесніка старшыні ГПУ БССР Іосіфа Казіміравіча Апанскага распавядае гісторык Ігар Мельнікаў:
– Гэта досыць цікавы чалавек, гісторыя якога звязана з Беларуссю. Ён зрабіў выдатную кар’еру ў ОГПУ СССР, быў адным з перспектыўных чэкістаў, які ўдзельнічаў у аперацыі “Сіндыкат-2”, досыць паспяхова правёў гэтую аперацыю, быў узнагароджаны. Трагічна загінуў у 1927 годзе, і да сённяшняга дня яго гісторыя забойства або гібелі пад станцыяй Ждановічы застаецца таямніцай. Шкада, што так, насамрэч варта расказваць нягледзячы на тое, чым ён займаўся, але гісторыю варта ведаць, бо яго гісторыя – гэта старонка нашай беларускай гісторыі.
Падчас правядзення спецаперацыі “Сіндыкат-2” савецкім спецслужбам удалося падманам завабіць з Польшчы ў БССР вядомага расейскага тэрарыста эсэра Барыса Савінкава і арыштаваць яго ў Менску.
Беларускае Радыё Рацыя