Ігар Палынскі: На падзеі ў краіне мы адгукнуліся песняй „Дваццаць, дваццаць”
Пра песні пратэсту. Лідар рок-гурта Sumarok Ігар Палынскі не мог не адрэагаваць на падзеі, якія пачаліся адбывацца ў яго краіне. Адгукнуўся ён песняй «Дваццаць, дваццаць».
Як гэтая песня нарадзілася, распавядае сам аўтар:
– Непасрэдна песня па матывах падзеяў – гэта песня «Дваццаць, дваццаць», мы выдалі яе 1 снежня. У гэты момант здавалася, што вось-вось, што засталося ўжо літаральна дні, тыдні можа быць максімум, да поўнаў перамогі здаровага сэнсу ў Беларусі. І гэтая песня была прысвечана вось як раз гэтаму здароваму сэнсу – мірнаму пратэсту, які ў Беларусі адбываўся. Гэтая песня была пра гэта.
Ігар Палынскі працаваў журналістам у маладэчанскай «Рэгіянальнай газеце». У рэдакцыі адбыўся ператрус, пасля чаго быў спынены выхад друкаванага выдання, а супрацоўнікі газеты зазналі пераслед. У выніку Ігар вымушаны быў з’ехаць у эміграцыю.
Беларускае Радыё Рацыя