Ігар Палынскі: Спадзяюся, мае песні дапамагаюць беларусам у эміграцыі
Лідар гурта Sumarok Ігар Палынскі ўжо тры месяцы жыве ў Беластоку. Як ён сам прызнаецца, без музыкі яму складана, таму ён працягвае займацца справай свайго жыцця.

«Спадзяюся, што мае песні дапамагаюць і іншым беларусам, хто ў гэты складаны час апынуўся на эміграцыі», – кажа Ігар Палынскі.
– Я зразумеў пасля ўсіх палітычных падзеяў, што нават непалітычныя песні, напісаныя яшчэ ў 2015 годзе, набылі іншы сэнс, і людзі, з якімі я сустракаўся ў Кіеве, казалі, што адна з нашых песень трапляла ў іх плейліст рэгулярна, давала ім сілы і надзею. Для мяне гэта было вельмі важным штуршком працягваць займацца музыкай, таму адназначна я рукі складваць не буду.
Ігар Палынскі набыў гітару і ўжо актыўна са сваімі песнямі ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія ладзіць беларуская дыяспара ў Беластоку. У снежні ён плануе наладзіць свой першы беластоцкі акустычны канцэрт.
Беларускае Радыё Рацыя
