Ігар Палынскі – з сольным турам па сямі гарадах Беларусі
Полацкі рок-музыка, лідар гурта Sumarok Ігар Палынскі працягвае свой сольны тур па гарадах Беларусі пры ўдзеле моўных курсаў “Мова нанова”. 15 студзеня музыка выступіць у Менску ў клубе “Rock Bufet” (пачатак а 20-й гадзіне).
Ігар Палынскі кажа, што такія канцэрты вельмі патрэбныя музыкам, якія жывуць у рэгіёнах і не маюць магчымасці шырока выступаць на публіцы.
– У Полацку і Наваполацку няма ніводнай канцэртнай пляцоўкі клубнага кшталту, дзе б полацкія гурты маглі б збірацца і выступаць. Перыядычна рок-клуб ладзіць канцэрты ў гарадскім палацы культуры, у малой зале, але гэта робіцца вельмі рэдка, літаральна раз-два на год, гэта вельмі мала для таго, каб падтрымліваць сябе ў музычным тонусе.
12 студзеня выступ Ігара Палынскага адбыўся на занятках курсаў “Мова нанова” ў Маладэчне. 18 студзеня Ігар наведае курсы ў Берасці, 19-га – у Магілёве, 20-га – у Віцебску, 22-га – у Бабруйску, 25 – у Менску, а 27-га – у Астраўцы.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя