Ігар Палынскі завершыў тур „Мова нанова”



Музыка, лідар полацкага гурта “Sumarok” Ігар Палынскі 27 студзеня канцэртам у Астраўцы завершыў свой тур “Мова нанова”. З 12 студзеня ён даў сем канцэртаў, наведаўшы заняткі курсаў “Мова нанова” ў сямі гарадах – ад Віцебска да Берасця.

12540729

Ігар Палынскі:

– Я не магу сказаць, што дзесьці лепш, дзесьці горш. Абсалютна розныя людзі, абсалютна, можна так сказаць, розны менталітэт у людзей. Таму што параўнаць, напрыклад, Віцебск з Берасцем – немагчыма ніяк. І штораз розныя тэмы, таму я нават не магу канкрэтна назваць нейкія адрозненні. У Менску па 300 чалавек збіраецца, але ён на тое і Менск, каб там шмат людзей было.

Palynski_27

Заўтра, 28 студзеня, у Ігара Палынскага чарговы сольны канцэрт, які адбудзецца ў менскім клубе “Рок-буфет”. 15 студзеня Ігар ужо граў у гэтым клубе. Выступ аказаўся ўдалым і кіраўніцтва клуба прапанавала зрабіць яшчэ адзін. Дарэчы, падчас папярэдняга канцэрта быў зроблены запіс, які плануецца выдаць у якасьці канцэртнага альбома.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя