Ігар Пятрышэнка: Патрэбна прапагандаваць вывучэнне гісторыі нашай краіны



24 ліпеня ў Слоніме адбылося выязное пасяджэнне нацыянальнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства і друку, якое адбудзецца сёлета 1 верасня.

У пасяджэнні прынялі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Пятрышэнка, міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч, абласныя і раённыя чыноўнікі. Удзельнікі пасяджэння дэталёва разглядзелі ход выканання плана па падрыхтоўкі і правядзенню свята ў Слоніме, пабывалі на шэрагу аб’ектаў, якія рыхтуюцца да мерапрыемства.

Найперш чыноўнікі пазнаёміліся з работай па ўпарадкаванню горада, наведалі новы сучасны павільён РУП “Белсаюздрук” у цэнтры горада, плошчу Леніна, дзе рыхтуецца пляцоўка пад помнік Льву Сапегу, канал Агінскага, дзе вядуцца работы па яго ўпарадкаванню.

Ігар Пятрышэнка ў гутарцы з журналістамі адзначыў, што “Дзень беларускага пісьменства і друку – важная падзея для кожнага беларуса.

Мы ганарымся сваёй культурай і сваёй мовай. Нам неабходна і надалей прапагандаваць вывучэнне гісторыі нашай краіны, перадаваць гэтыя веды будучым пакаленням”.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота Slonim LIVE