Ігар Варашкевіч выступіў у Гародні



Невялічкі акустычны канцэрт лідара гурта „Крама” Ігара Варашкевіча адбыўся на курсах „Мова Нанова Гародня”. Мерапрыемства было апошнім ў 2016 годзе і прысвечалася рок-музыцы. Музыка быў вельмі ўдзячны гарадзенцам за выступ і адзначыў, што яго лёс таксама звязаны з Гародняй.

– З Гарадзеншчынай мяне звязвае тое, што сюды я павінен быў прыехаць пасля інстытута па размеркаванні. Але, на жаль, не паехаў. І ёсць рэчы, я не шмат па чым шкадую, але мне здаецца, што калі б я ўсё ж такі паехаў, не ведаю, як бы мой музычны лёс склаўся, але жыццё, напэўна, склалася па-іншаму.

Ірына Сілвановіч, мастачка: З Ігарам Варашкевічам нас звязвае даўняшняе сяброўства, таму што мы вучыліся ў адным інстытуце. Сябравалі з першага курса тэатральна-мастацкага інстытута.

На  канцэрце музыка выканаў троху больш за дзясятак сваіх песень – як старых, з 25 гадовай даўніны, так і песні, што гучалі на юбілейным канцэрце ў Менску. Папярэдні выступ Ігара Варашкевіча на Гарадзенчыне адбыўся тры гады таму, калі музыка выступаў на байк-фэсце „Хавайся ў Бульбу”.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя