“Іх звала Беларусь святая”: да 100-годдзя Усебеларускага з’езда
100 гадоў таму ў Менску адбыўся Усебеларускі з’езд, які паклаў пачатак БНР, але быў разагнаны бальшавікамі. Гэтую дату ў менскай сядзбе ТБМ адзначылі прэзентацыяй кніжкі “Іх звала Беларусь святая”.
Гаворыць адзін з аўтараў – Валеры Герасімаў:
– Тут апісаны выпадак пра настаўніцу з Магілёўскай губерні. Падышоў да яе Крывашэй, яна дастала рэвальвер і хацела ў яго стрэліць. Але была асечка. Ён ёй сказаў: “А ты, прыгажуня, са мной паедзеш у аўтамабілі.” Дык яна гэтым рэвальверам яму па твары стукнула. І тады салдаты накінуліся на яе і пачалі збіваць. За настаўніцу ўступіліся ўсе дэлегаты, і пачалася бойка. І гэта настаўнікі. Тут яшчэ цытуюцца словы Езавітава пра тых, хто быў прадстаўлены на з’ездзе. Там сказана: “ і шэрая світка селяніна, і цывільная вопратка інтэлігента”.
Прэзентацыю кнігі распачыналі старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім і яе папярэднік на гэтай пасадзе Алег Трусаў.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара