Ілля Чарапко-Самахвалаў: Рэакцыя на новыя песні становіцца жывей
Беларускі пост-панк-гурт “Петля Пристрастия” прэзентаваў свой шосты альбом “Не тот человек” і разам з ім накіраваўся ў вялікі тур. Канцэрты ўжо прайшлі ва ўкраінскіх гарадах Адэса, Харкаў, Днепр і Кіеў. “Нават няглядзячы на тое, што рэліз выйшаў толькі-толькі, прыхільнікі нашай музыкі сустракаюць новыя песні вельмі цёпла”, – прызнаецца вакаліст бэнду “Петля Пристрастия” Ілля Чарапко-Самахвалаў.
– Гэты весь тур я баюся, каб іскрамі нас усіх не прыбіла, маю на ўвазе гэты напал нашых сустрэч з нашымі слухачамі і гледачамі. Калі мы гралі ў Адэсе канцэрт, альбом толькі-толькі выйшаў уначы, не ўсе паслухалі, а хто паспеў паслухаць не паспеў прасякнуцца, ці прасякнуўся, але не паспеў вывучыць словы. З кожным днём рэакцыя на новыя песні становіцца ўсё жывей і жывей.
Усяго падчас туру “Петля Пристрастия” наведае 25 гарадоў Украіны, Расеі і Польшчы. Так, у Варшаве гурт выступіць 4-га лістапада, але ўсе квіткі на гэты канцэрт ужо раскупленыя. Тым не менш у польскіх прыхільнікаў гурта яшчэ застацца шанс патрапіць на канцэрты бэнду ў Кракаве, Вроцлаве і Познані.
Беларускае Радыё Рацыя