Ілля Фаляжынскі: Неабыякавых творцаў будзе ўсё больш



Пераасэнсаваць сваю творчасць і напісаць новыя песні можна падчас эпідэміі.

У гэтым перакананы выканаўца Ілля Фаляжынскі. Творца адзначыў, што музычнае жыццё не спыняецца, хоць і няма шырокіх сустрэч з слухачамі, а таксама з’яўляюцца новыя натхненні:

— У 2019 годзе я выдаў свой другі альбом, які называўся Навобмацак. І цяпер спрабую пісаць новыя песні, якія, магчыма, у будучыні змогуць скласціся ў новы, трэці альбом. Зусім нядаўна дзякуючы гэтай няпростай сітуацыі з каронавірусам у мяне з’явілася новае хобі — я пачаў маляваць, хаця дагэтуль ніколі гэтым не займаўся. І як вось пачаў, так і не магу спыніцца.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Ілля Фаляжынскі перакананы, што з кожным днём, чым бліжэй да выбараў і чым вастрэй падзеі, тым больш будзе неабыякавых творцаў, што будуць выказваць свае думкі праз музыку, вершы ды творы.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце