Ілля Сін прэзентуе зборнік прозы „Бэлетрыстыка”
Бадай адзін з самых вядомых беларускіх мадэрнісцкіх пісьменнікаў Ілля Сін прэзентуе свой новы зборнік прозы „Бэлетрыстыка”.
Імпрэза адбудзецца 15-га студзеня ў сталічнай кнігарні „ЛогвінаЎ”. У прэзентацыі возмуць удзел нават аматары беларускай літаратуры з Крыма, кажа аўтар кнігі:
– Адгукнулася Аліса Бізяева, стваральніца партала litara.net – беларускага літаратурнага партала, якая ўжо вельмі даўно жыве за межамі Беларусі, жыве ў Крыме, дзе цяпер таксама не проста. Яна даслала свой верш, які я прачытаю, яна даслала таксама з Крыма апельсіны, якія будуць раздавацца, ну нейкі будзе такі вось хэпінінг. Вось гэта мяне сапраўды здзівіла.
Кніга „Бэлетрыстыка” выйшла ў электронным фармаце на платформе інтэрнэт-рэсурса часопіса „Макулатура”. Пачатак прэзентацыі а 19-й гадзіне. Уваход вольны.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя