Ілюстраваная кніга для дзяцей ад Уладзіміра Арлова
Пісьменьнік і гісторык Уладзімір Арлоў рыхтуе да выдання багата ілюстраваную кнігу для дзяцей.
Каментар аўтара:
– Безумоўна, існуе попыт на беларускую літаратуру, і голад на беларускую дзіцячую літаратуру. Кніжак такога кшталту я нават і не прыгадаю, калі не згадаць маю ўласную кнігу “Адкуль наш род”. Але яна выйшла 20 гадоў таму. І я, безумоўна, вельмі чакаю сваю новую кнігу. Яна напэўна будзе называцца “Айчына. Маляўнічая гісторыя”.
Новая кніга Уладзіміра Арлова будзе складацца з дзьвюх частак. Першую пісьменьнік прысьвяціў перыяду беларускай гісторыі ад Рагнеды да Касьцюшкі.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.by