Імгненні жыцця Яўгеніі Янішчыц
Штогод у другой палове лістапада на Піншчыне ладзяцца мерапрыемствы па папулярызацыі творчасці знакамітай зямлячкі, паэтэсы Яўгеніі Янішчыц (1948-1988). Гэтыя дні абраныя не выпадкова – 20 лістапада дзень нараджэння “палескай ластаўскі”, як яе называў Ніл Гілевіч, а 25 лістапада дзень трагічнай гібелі яскравай прадстаўніцы беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя.
З нагоды Беларускае Радыё Рацыя наведала родныя мясціны Янішчыц у Пінскім раёне. У вёсцы Рудка захавалася хата, дзе нарадзілася паэтэса, а ў суседняй вёсцы Парэчча дагэтуль працуе школа. У яе будынку месціцца Народный музей творцы (званне “Народны” атрыманае ў чэрвені 2013 года). Ідэя стварэння належыць настаўніку Фёдару Цудзіла, але неверагоднай цяжкасці працу па ажыццяўленню ініцыятывы зрабіла Антаніна Сідарук, якая і ўзначальвае ўстанову. Усяго адзін пакой, але інфармацыі, матэрыялаў там багата. Звыш тысячы экспанатаў і штогод сотні ўдзячных наведвальнікаў.
21 лістапада 1998 год: адкрыццё музея ў Парэчча
“Хлеб ды соль” прымае Вячаслаў Сашко, старшыня Пінскага раённага выканаўчага камітэта ў 1997-2006 гадах.
Перад адкрыццём прамаўляе заснавальніца музея Антаніна Сідарук.
Прысутныя на ўрачыстасці.
Маці Марыя Андрэеўна разам з тагачасным кіраўніком Пінскага раёна Вячаславам Сашком перарэзвае чырвоную стужку.
На дапамогу прыйшоў Васіль Шуст, кіраўнік Пінска ў 1995-2005 гадах.
Першая экскурсія Антаніны Сідарук у музеі.
Выступае Іван Калоша, заснавальнік і першы дырэктар Народнага літаратурна-краязнаўчага музея Якуба Коласа ў Пінкавічах (гл.: Якуб Колас на Пінскім Палессі. Цікавыя гісторыі).
Сярод удзельнікаў літаратар Анатоль Шушко (гл.: Як Ніл Гілевіч у палешука іспыт прымаў).
Слова мае Васіль Шуст, старшыня Пінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў 1995-2005 гадах.
Ганаровыя госці Леанід Дранько-Майсюк і Мікола Пракаповіч.
Разам з маці паэтэсы Заслужаны дзеяч культуры Беларусі Дземьян Лемяшэўскі.
Некалькі музейных экспанатаў
Як вучылася Янішчыц у школе: мовы на пяць, а матэматыка на тры.
Дылом БДУ: філолаг, выкладчык.
Першы зборнік вершаў – рукапісны, аўтарскі.
Ёсць у музеі і вопратка, як напрыклад паліто і абутак.
Партфелі і сумкі паэтэсы.
У 1986 годзе за кнігу лірыкі “Пара любові і жалю” Янішчыц узнагароджана Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
Царква Раства Багародзіцы пабудаваная ў 1912 годзе пры фінансавай дапамозе Рамана Скірмунта. У ёй хрысцілі паэтэсу (гл.: Раман Скірмунт. 80-я гадавіна забойства).
Момант адкрыцця мемарыяльнай дошкі на хаце ў вёсцы Рудка, дзе прайшло дзяцінства. Janisczyc22 – Бюст Яўгеніі Янішчыц, выкананы беларускім скульптарам, народным мастаком Беларусі Львом Гумілеўскім.
Імгненні Яўгеніі Янішчыц
У 1981 годзе Янішчыц удзельнічала ў працы XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Сустрэча з паэтамі. Менскі інстытут культуры, 4 сакавіка 1988 год.
Сяргей Законнікаў (паэт, публіцыст, на той момант рэдактар часопіса “Полымя”) і Яўгенія Янішчыц на свяце паэзіі.
Чарга па аўтограф на адной з менскіх вуліц.
Баку, 1981 год. Яўгенія Янішчыц, Сяргей Баруздзін, Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч (гл.: Пра Шамякіна, Быкава, Крапіву, Лынькова…).
Баку, 1981 год. Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц, Ніл Гілевіч. Дарэчы, Быкаў і Гілевіч узялі пад патранаж ня толькі Янішчыц, але і яшчэ адную знакамітую ўраджэнку Піншчыны – Любоў Тарасюк (гл.: Гілевіч і Быкаў выхавалі “палескую разумніцу”).
Максім Танк і Яўгенія Янішчыц.
На свяце паэзіі ў гонар 98-годдзя Янкі Купалы, 1980 год.
Чарга па аўтограф да ўлюблёнай паэтэсы.
Анатоль Бутэвіч (дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік) ды Яўгенія Янішчыц.
“Палеская ластаўка” у момант літаратурнай імпрэзы.
Яўгенія Янішчыц, Таіса Бондар, Ніл Гілевіч, Пімен Панчанка, 1983 год.
Разам з аднакурснікам Алесям Разанавым, 1987 год.
Нечаканая сустрэча з Піменам Панчанка, 1983 год.
На памяць літаратуразнаўцу, крытыку Уладзіміру Гніламёдаву.
Яўгенія Іосіфаўна Янішчыц (20 лістапада 1948, Рудка, Пінскі раён – 25 лістапада 1988, Менск) – адна з самых яскравых і таленавітых прадстаўнікоў беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. У 1971 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала літкансультантам у “Сельскай газеце” ды загадчыкам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. У 1981 годзе удзельнічала ў працы XXXVI сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1980-я гады член праўлення і прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі ды дэпутат райсавета Савецкага раёна Менска. Аўтарка дзесятка паэтычных зборнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя