Імпрэза да 100-годдзя з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка



У Музеі гісторыі беларускай літаратуры адзначылі 100-годдзе з дня нараджэння Міколы Аўрамчыка.

Паэт не дажыў да юбілею менш за два гады. Кажа яго вучань і калега па працы ў часопісе “Маладосць” Васіль Зуёнак:

– Галоўным настаўнікам у гэта школе быў Мікалай Якаўлевіч Аўрамчык. Пакаленне адразу шасцідзясятнікаў: Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Уладзіслаў Нядзвецкі. Праз гэтае пакаленне ішла наступная хваля: Бураўкін, Барадулін, Сіпакоў. Далей найшло пакаленне: Казік Камейша, Жэня Янішчыц, Разанаў, усе прайшлі праз гэтую школу.

Мікола Аўрамчык – старэйшы з беларускіх літаратараў, які асабіста ведаў Янку Купалу, Якуба Коласа. Чые вершы класікі ўхвалялі, а ён перадаваў новаму пакаленню паэтаў традыцыі папярэднікаў.

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск