Імпрэзы да Дня роднай мовы ў Берасці
Прыняць удзел у свяце роднай мовы запрашаюць у Берасці. 20 лютага пройдзе шэраг імпрэзаў у некалькіх культурніцкіх кропках гораду. У праграме – заняткі “Мова Нанова” для дзетак, спекталь “Мама Му ў басейне”, музычны вечар на вершы беларускіх паэтак, сярэднявечная дыскатэка і канцэрт “Старога Ольсы”, – распавёў адзін з галоўных арганізатараў Зміцер Назараў:
– Напярэдадні святкавання Дня роднай мовы запрашаем наведаць нашыя пляцоўкі і атрымаць асалоду ад гучання беларускай мовы, цікавых мерапрыемстваў, якія мы для вас запланавалі. Варта наведаць, варта ўбачыць і паслухаць. Усіх запрашаем!
Святкаванне Дня роднай мовы будзе адбывацца на такіх пляцоўках як кавярня New York Coffee, грамадска-культурніцкі цэнтр „Грунтоўня”, і тэатр танцу „Фантазія”.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота 162.by