Cёлетні лаўрэат прэміі імя Язэпа Ядкоўскага яшчэ невядомы



Новага лаўрэата прэміі імя Язэпа Ядкоўскага ўзнагародзяць сёмага лістапада ў Гародні на гістарычнай канферэнцыі „Гарадзенскі соцыюм”. Гэтая ўзнагарода ўручаецца найбольш плённым краязнаўцам, якія вывучаюць Гародню і папулярызуюць яе.

Кажа сябра журы Іна Соркіна:

– Было намінавана 6 кандыдатаў, сярод іх ёсць і прафесійныя гісторыкі, і краязнаўцы. У першым туры галасавання не было адзначнага пераможцы, і вырашылі правесці другі тур галасавання. І цяпер вось як раз ідзе другі тур галасавання, таму яшчэ рана казаць пра канчатковы вынік. Падрыхтаваны прыгожы медаль. Дыплом. За гэтым не стаіць стыпендыя на працяг даследаванняў. На жаль. Шукаем спонсараў.

Лаўрэатамі ўзнагароды імя Язэпа Ядкоўскага ўжо былі Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін, Тодар Ігнатовіч.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя