Імёны пісьменнікаў на школьных прыступках
Сярэдняя школа № 5 г.Слоніма знаходзіцца амаль у цэнтры горада. Да Дня беларускага пісьменства і друку лесвічныя прыступкі школы аформілі ў выглядзе кніг з прозвішчамі беларускіх пісьменнікаў: Васіля Быкава, Зоські Верас, Янкі Маўра, Янкі Купалы, Івана Шамякіна, Петруся Броўкі, Якуба Коласа.
Цікава тое, што ў спіс гэтых вядомых літаратараў трапіла і Зоська Верас. Хочацца спадзявацца, што тыя слонімцы, школьнікі і настаўнікі, якія не ведаюць нічога пра Зоську Верас і яе творчасць, даведаюцца праз інтэрнэт. Нагадаць толькі варта, што грамадская актывістка, пісьменніца, лексікограф, перакладчыца Зоська Верас (1892-1991) была знаёмая і сябравала са шматлікімі вялікімі асобамі Беларусі, у тым ліку са слонімскім літаратарам Гальяшом Леўчыкам, а таксама з Максімам Багдановічам, Ларысай Геніюш, Ігнатам Дварчанінам, Язэпам Лёсікам і многімі іншымі.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім Фота аўтара